У Полацкім райвыканкаме прамую лінію і прыём грамадзян правёў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч

08.02.2024

У Полацкім райвыканкаме прамую лінію і прыём грамадзян правёў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч.

На працягу гадзіны Сяргей Віктаравіч даў адказы на 11 тэлефонных званкоў. Палачан цікавілі пытанні працы сферы ЖКГ: падтаплення падвальных памяшканняў, бягучага рамонту жылфонду. Некалькі грамадзян звярнуліся з нагоды рамонту дарогі ў напрамку да в. Рабчонкі. Дадзена тлумачэнне: да заканчэння рэканструкцыі рэспубліканскай дарогі Р-46 мясцовая дарожная сетка будзе падтрымлівацца ў нармальным стане.

Палачан таксама цікавіла магчымасць ільготнай аплаты за праезд для студэнтаў, пытанні працаўладкавання, арганізацыі школьнага харчавання, культуры земляробства, даступнасці стаматалагічных паслуг. Звярнуўшыяся атрымалі кампетэнтныя адказы. Праблемныя звароты ўзяты на кантроль.

У дынамічным рэжыме прайшоў і прыём грамадзян. Больш за 10 чалавек скарысталіся магчымасцю асабіста звярнуцца да Сяргея Ляўковіча. Сярод пытанняў: ацяпленне жылфонду, праца вентыляцыі ў жылых памяшканнях, пашырэнне могілак, праца службы 115, бягучы рамонт жылля.

Фота Святланы АЛЬСЕВІЧ.

https://www.pvestnik.by