Абраны новы старшыня Полацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК

08.02.2024

7 лютага адбыўся XVI Пленум Полацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел ганаровыя госці Таццяна Дзіканава, старшыня абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, Мікалай Баратынскі, намеснік старшыні Полацкага райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні і Вольга Захаранка, старшыня Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

На парадку дня шэраг пытанняў, галоўнае з якіх перавыбранне старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК.У ходзе работы Пленума аднагалосна на гэту пасаду абрана Таццяна Акімава. Доўгія гады Таццяна Анатольеўна ўзначальвала першасную прафсаюзную арганізацыю Полацкага малочнага камбіната, з'яўляецца старшынёй Полацкай раённай арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі».

Да гэтага на працягу 14 гадоў райкам прафсаюза работнікаў АПК узначальваў Аляксандр Дабраслаўскі. За час яго працы раённая арганізацыя вырасла з 28 ППА да 48. Аляксандра Міхайлавіча ведаюць у кожнай арганізацыі, і ўсюды сустракаюць з цяплом.

На Пленуме прагучала шмат добрых слоў як у адрас новаабранага старшыні, так і ў адрас папярэдніка. Акрамя таго, Пленум супаў з юбілейнай датай Аляксандра Дабраслаўскага. Кветкі, падарункі, граматы і падзякі – усё гэта ў гонар імянінніка, чалавека прафесійнага, творчага, спагадлівага, справядлівага, які ўмее згуртаваць і павесці за сабой.

Фота надзеі КАЛУЖОНАК.

https://www.pvestnik.by