Аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы аб'яўлены ў Беларусі на 8 лютага

07.02.2024

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы аб'яўлены ў Беларусі на 8 лютага.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Надвор'е без істотных ападкаў, толькі ноччу і раніцай па паўднёвай палове пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу паўночна-заходні, днём з пераходам на паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 градуса па паўднёвым захадзе да мінус 14 градусаў па поўначы. Днём тэмпература складзе мінус 4 - плюс 2 градусы, па паўночным усходзе - мінус 5-8 градусаў.

Фота з інтэрнэт-крыніцы.

https://www.pvestnik.by