У Віцебскай вобласці назіраецца тэндэнцыя на амаладжэнне кандыдатаў у дэпутаты і пераважаюць жанчыны

05.02.2024

Старшыня абласной выбарчай камісіі Дзмітрый Хома падчас прэс-канферэнцыі ў медыяцэнтры Віцебскай вобласці адказаў на самыя надзённыя пытанні гэтага этапу электаральнай кампаніі.

- У цэлым назіраецца тэндэнцыя на амаладжэнне кандыдатаў у дэпутаты, – адзначыў Дзмітрый Хома. - 4 кандыдаты ва ўзросце да 31 года зарэгістравана ў Палату прадстаўнікоў, 1 – у абласны савет, а ў цэлым – 3% грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў. Што тычыцца гендэрнага складу, то жанчыны ў нас даўно ўжо з'яўляюцца магутнай сілай, якая выступае на роўных з мужчынамі. На Віцебшчыне з 33 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 10 жанчын, з 130 прэтэндэнтаў у абласны Савет дэпутатаў іх 50, у цэлым па вобласці – 55,6 %.

Кіраўнік абласнога выбаркама таксама адзначыў, што сярод кандыдатаў у асноўным прадстаўнікі сацыяльнай сферы – навукі, аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту (35,6%), дастаткова шмат работнікаў дзяржаўных органаў, прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Сёння дэпутаты прадстаўляюць практычна ўсе сферы дзейнасці.

Удзельнікаў прэс-канферэнцыі цікавіла, колькі прэтэндэнтаў не прайшлі рэгістрацыю і якія прычыны пераважаюць?

У цэлым па вобласці адмоўлена ў рэгістрацыі 31 грамадзяніну: аднаму – у абласны Савет, 22 – у раённыя саветы, 7 – у гарадскія гарадах раённага падпарадкавання і 1 – у сельскія саветы. Двум грамадзянам адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў. Прычыны адмовы ў рэгістрацыі розныя. Калі раней пераважаў няправільны збор подпісаў, то сёлета ў асноўным – няправільна запоўненыя дэкларацыі альбо (адзінкавыя) – няправільна пададзеныя дакументы. 11 чалавек самі знялі свае кандыдатуры з перадвыбарнай гонкі.

https://www.pvestnik.by