Завершаны чарговы важны этап выбарчай кампаніі — рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

05.02.2024

Завершаны чарговы важны этап выбарчай кампаніі — рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты.

Адбыліся пасяджэнні акруговых выбарчых камісій № № 27, 28 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, Полацкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Полацкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання.

Агучаны вынікі праверкі пададзеных у камісіі дакументаў на прадмет адпаведнасці Выбарчаму Кодэксу Рэспублікі Беларусь, адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, уручаны адпаведныя пасведчанні. Таксама растлумачаны арганізацыйныя моманты перадвыбарнай агітацыі, патрабаванні да зместу і размяшчэння перадвыбарных праграм кандыдатаў, парадак адкрыцця выбарчых фондаў і працы з імі, правядзення агітацыйных мерапрыемстваў.

Усяго кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8 склікання рашэннямі полацкіх акруговых выбарчых камісій № № 27, 28 зарэгістравана 4 чалавекі, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29 склікання, з якіх будуць выбіраць грамадзяне ў Полацкім раёне, — 14. На дэпутацкі партфель у Полацкім раённым Савеце дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання будзе прэтэндаваць 81 кандыдат.

З 31 студзеня пачаўся самы актыўны этап выбарчай кампаніі - перадвыбарная агітацыя, якая працягнецца па 24 лютага 2024 года.

https://www.pvestnik.by