У працоўных калектывах Полаччыны праходзяць дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні навацый электаральнай кампаніі 2024 года

15.01.2024

Засталося крыху больш за месяц да важнай палітычнай падзеі ў нашай краіне - Адзінага дня галасавання.

У працоўных калектывах Полаччыны актыўна праходзяць дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы, круглыя сталы па абмеркаванні навацый электаральнай кампаніі 2024 года.

Днямі Вольга Захаранка, старшыня Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў сустрэлася з калектывам ААТ «Полацк-гандаль». Асноўнае пытанне, якое абмеркавалі на сустрэчы, - актуальныя аспекты маючай адбыцца электаральнай кампаніі.

Вольга Мікалаеўна падрабязна расказала аб структуры, кампетэнцыях, правах і абавязках органаў улады і іх прадстаўнікоў, ключавых датах выбарчай кампаніі. У дадзены момант завяршыўся этап утварэння ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, участковыя выбарчыя камісіі будуць сфарміраваны не пазней за 25 студзеня 2024 г.

Таксама прафсаюзны лідар раёна спынілася і на іншых важных момантах, якія трэба ведаць выбаршчыку-2024.

https://www.pvestnik.by