Размова пра бяспеку. Работнікі МНС наведаюць палачан 13-14 студзеня

12.01.2024

У 2023 годзе на тэрыторыі вобласці склалася негатыўная аператыўная абстаноўка з пажарамі і гібеллю на іх людзей. На тэрыторыі Полацкага раёна адбылося 86 пажараў, што на 16 больш чым у 2022. Колькасць загінуўшых у нашым раёне знізілася: у 2023 годзе – 7 чалавек, у 2022 – 15.

Часта можна пачуць, што пажар - гэта выпадковасць, ад якой ніхто не застрахаваны. Але гэта не так. У большасці выпадкаў, пажар - вынік бестурботнасці і нядбайнага стаўлення людзей да захавання правілаў пажарнай бяспекі. Асноўныя прычыны пажараў у побыце - гэта, перш за ўсё, неасцярожнае абыходжанне з агнём (у тым ліку, пры курэнні), няспраўнасць электраабсталявання, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печаў і бытавых электранагравальных прыбораў.

Статыстыка сведчыць, што больш за палову вогненных НС ўзнікаюць па віне людзей, якія не ведалі або безадказна паставіліся да выканання правілаў пажарнай бяспекі. Аднак нярэдка ахвярамі агню бываюць «выпадковыя» грамадзяне: яны становяцца закладнікамі сітуацыі, у якую іх заводзяць вядучыя асацыяльны лад жыцця людзі, у тым ліку якія ўжываюць спіртныя напоі.

Каб яшчэ раз прыцягнуць увагу жыхароў да гэтай тэмы, а таксама праблемы гібелі ў агні, 13-14 студзеня 2024 года палачан наведаюць работнікі МНС.

Ратавальнікі правядуць пажарна-прафілактычную работу, падчас якой зазірнуць у домаўладаннi кожнага яго жыхара, дадуць парады па прывядзенні ў пажарабяспечны стан сваіх дамоў і кватэр. Стукаючыся ў дзверы жыхароў, прадстаўнікі МНС будуць пераследваць толькі адну мэту: яшчэ раз нагадаць кожнаму, што асабістая бяспека залежыць ад уласнага стаўлення да яе, і грэбаванне найпростымі правіламі можа каштаваць жыцця!

https://www.pvestnik.by