Абласны турнір па спартыўным плаванні ў ледзяной вадзе зноў пройдзе ў Полацку. Паспейце падаць заяўку

03.01.2024

Адкрыты абласны турнiр па спартыўным плаванні ў ледзяной вадзе «Полацкая купель-2024» адбудзецца ў Полацку 18-20 студзеня. Заяўкі на ўдзел у турніры неабходна падаць да 10 студзеня.

Згодна з зацверджаным ПАЛАЖЭННЕМ, да ўдзелу ў турніры «Полацкая купель 2024» дапускаюцца асобы старэйшыя за 18 гадоў, а непаўналетнія (не маладзейшыя за 12 гадоў) – толькі з пісьмовай згоды бацькоў ці апекуноў.

У спаборніцтвах будзе разыгрывацца 6 кубкаў і 438 медалёў. Спартсменаў падзеляць на 8 груп: кадэты, юнакі, юніёры, майстры, майстарс, ветэраны, ветэраны залатога ўзросту (старэйшыя за 80 гадоў), параплаўцы.

Мерапрыемства будзе арганізавана на беразе Бельчыцкага вадасховішча пад Полацкам. Для спаборніцтваў у адкрытым басейне ў лёдзе прасякуць 4 дарожкі даўжынёй 25 і шырынёй 2,5 метра.

18 студзеня - дзень прыезду каманд, брыфінг, трэніроўкі. Самі спаборніцтвы пройдуць 19 студзеня, а 20 студзеня ўдзельнікаў запросяць на экскурсійныя праграмы.

Фота з архіву "ПВ".

https://www.pvestnik.by