Выхад на лёд забаронены!

03.01.2024

На тэрыторыі Полацкага раёна забаронены выхад на лёд.

Каб не стаць ахвярай тонкага лёду варта заўсёды выконваць простыя правілы паводзін і самае галоўнае - гэта не выходзіць на тонкі лёд.

Пра гэтыя простыя правілы павінен памятаць кожны дарослы і дзіця. У апошні час часцей у падобныя сітуацыі трапляюць дарослыя, чым дзеці, асабліва часта - аматары зімовай рыбалкі. Пры гэтым дзеці павінны дакладна ўсведамляць, што выхад на лёд - гэта забарона, пры любых абставінах!

І так, перш чым спусціцца на лёд варта надзець выратавальную камізэльку, узяць з сабой вяроўку даўжынёй 1,5-2м і тычку (дошку) усё тое на чым можна будзе ўтрымацца на паверхні, праверыць месца, дзе лёд прымыкае да берага – могуць быць прамоіны, снежныя надзіманкі, зачыняючыя іх. Памятайце, у вусцях рэк трываласць лёду аслаблена з-за плыняў.

Што рабіць, калі ўсё ж Вы праваліліся пад лёд:

– варта шырока раскінуць рукі па беражках лёду, каб не пагрузіцца з галавой, калі магчыма, перабярыцеся да таго боку палонкі, дзе плынь не захапляе Вас пад лёд, імкніцеся не абломваць беражок, без рэзкіх рухаў выбірайцеся на лёд, запаўзаючы грудзьмі і па чарзе выцягваючы на паверхню ногі шырока іх расставіўшы, прымацоўвайце сваё цела да найбольш шырокай плошчы апоры, выбраўшыся з палонкі, ні ў якім разе не ўставайце на ногі, а адкочвайцеся, паўзіце ў бок берага.

Калі вы бачыце, што чалавек праваліўся пад лёд:

– неадкладна крыкніце яму, што ідзеце на дапамогу, паведаміце аб тым, што здарылася, ратавальнікам па тэл. 101 ці 112. Паспрабуйце аказаць тонучаму дапамогу, але памятайце, што рызыка павінна быць апраўдана і, калі вы разумееце, што пад рукой няма нічога з падручных сродкаў тычкі, дошкі, шчыльнага шаліка не рызыкуйце сваім жыццём, дачакайцеся прыезду ратавальнікаў.

Калі ўпэўненыя ў сваіх сілах, варта падпаўзці да чалавека і за 3-4 м ад яго падаваць (кідаць) яму сродак выратавання - тычку, шалік і інш. Падаўшы пацярпеламу падручны сродак, выцягнеце яго на лёд і паўзком рухайцеся ад небяспечнай зоны у бок берага і чакайце ратавальнікаў.

МНС заклікае: не грэбуйце правіламі бяспекі і тады надзвычайная сітуацыя з вамі ніколі не адбудзецца.