Такую дзейнасць можна ажыццяўляць з выплатай адзінага падатку. Да яе пачатку неабходна падаць у падатковы орган пісьмовае апавяшчэнне або апавяшчэнне праз Асабісты кабінет плацельшчыка з указаннем віду дзейнасці, які мяркуецца ажыццяўляць, а таксама перыяду і месца яго ажыццяўлення. Стаўкі падатку за месяц устаноўлены ў наступных памерах:
- 404,0 руб. - для г. Полацка,
- 294,0 руб. - для іншых населеных пунктаў (уключаючы Браслаў, Мiёры, раён).
Сума падатку, якая падлягае выплаце ў бюджэт, вылічаецца і прад'яўляецца падатковым органам на падставе прадстаўленага плацельшчыкам паведамлення.
Падатак на прафесійны даход па дадзенай дзейнасці не ўжываецца.
Звярніце ўвагу, калі заказчыкам паслугі выступае арганізацыя або ІП, то менавіта на заказчыка ускладаецца абавязак выплаціць падаходны падатак з сумы выплачваемага за праведзенае мерапрыемства ўзнагароджання. Сама фізічная асоба ў такіх адносінах падатак не выплачвае.
Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне


















