Падатак пры продажы навагодніх прыгажунь

06.12.2023

Фізічныя асобы без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка на гандлёвых і (або) іншых месцах, устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, могуць прадаваць «жывыя» навагоднія дрэўцы (елкі, хвоі, іх галінкі) у рамках дзейнасці па рэалізацыі дэкаратыўных раслін.

Для таго, каб такі гандаль быў у рамках Закона, трэба альбо да яго пачатку выплаціць адзіны падатак, альбо быць зарэгістраваным у дадатку «Падатак на прафесійны даход (ППД)».

Стаўкі адзінага падатку за месяц складаюць:

- для г. Полацка і г. Наваполацка - 132,00 руб.;

- для іншых населеных пунктаў (уключаючы Браслаў, Мiёры, раён) - 130,00 руб. за месяц.

Для пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных стаўка памяншаецца на 20%. Акрамя таго, калі гандаль ажыццяўляецца менш за 15 дзён у каляндарным месяцы, то падатак выплачваецца ў памеры, паменшаным у два разы.

Калі выбралі выплату ППД, то ў абавязковым парадку на кожную суму разліку з дапамогай прыкладання неабходна сфармаваць чэк і перадаць яго пакупніку ў электронным выглядзе або на паперы (чэк можна не перадаваць толькі ў выпадку, калі пакупнік адмовіўся ад яго атрымання).

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне