Сёння праваслаўная царква адзначае свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы

04.12.2023

4 снежня праваслаўная царква адзначае свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень хрысціяне ўспамінаюць, як праведныя Іаакім і Ганна прывялі Дзеву Марыю ў Іерусалімскі храм. Такім чынам, яны выканалі дадзены імі зарок — прысвяціць доўгачаканую дачку Богу.

Поўная назва свята - Увядзенне ў храм Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі. Гэта другое двунадзесятае багародзічнае свята царкоўнага года. Свята сімвалізуе прысвячэнне дзяцей Богу. Па гэтай прычыне Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы адзначаецца як дзень царкоўных школ, дзіцячай духоўнай адукацыі.

Як кажа Царкоўнае Паданне, свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы было вядома ўжо ў першыя стагоддзі хрысціянства. Роўнаапостальная імператрыца Алена пабудавала храм у гонар Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы. А ў IV стагоддзі пра свята пісаў свяціцель Рыгор Ніскі.

Шырокае распаўсюджванне свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы атрымала толькі з IX стагоддзя. Георгій Нікамідзiйскі і Іосіф Песнапiсей напісалі два каноны для набажэнствы гэтага дня.

У дзень Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы святочнае набажэнства складаецца з малой вячэрні, усяночнага дбання (з літыяй), гадзін і літургіі. Свята прыпадае на Калядны пост (яго таксама называюць Філіпаў пост). У гэты дзень дазваляецца есці рыбу.

https://www.pvestnik.by