Дзяржаўтаінспекцыя Полатчыны просіць вадзіцеляў быць асцярожнымі за рулём і адмовіцца ад паездак у складаных умовах надвор'я

01.12.2023

ДАІ просіць вадзіцеляў быць асцярожнымі за рулём і адмовіцца ад паездак у складаных умовах надвор'я.

Пры руху па слізкай заснежанай дарозе варта выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю, пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў.

Акрамя таго, трэба з асаблівай асцярожнасцю праязджаць прадуваемыя ўчасткі трас, пуцеправоды, закруглення дарогі і пешаходныя пераходы.

Пешаходам варта быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі. Ва ўмовах недастатковай бачнасці неабходна быць прыкметным на дарозе, таму на вопратцы варта мець святлоадбівальныя элементы.

Дзяржаўтаінспектары аказваюць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху, забяспечваюць праезд грамадскага транспарту і калон снегаўборачнай тэхнікі, аператыўна вырашаюць аварыйныя сітуацыі, якія ўзнікаюць.

https://www.pvestnik.by