Часта злачынствы гэтай катэгорыі маюць латэнтны характар, дзеці рэдка расказваюць нават бацькам, што з імі адбылася бяда ці проста не ўсведамляюць, што з імі адбылося нешта супрацьпраўнае.
Адной з задач праваахоўнікаў з'яўляецца не толькі раскрыццё злачынства, але і прафілактыка здзяйснення падобнага роду дзеянняў.
З 06 лістапада па 26 лістапада бягучага года на тэрыторыі Полацкага рэгіёна праводзіцца Комплекс дадатковых мер па супрацьдзеянні злачынствам супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх, абароту дзіцячай парнаграфіі.
У рамках правядзення комплексу супрацоўнікі міліцыі адпрацоўваюць асоб, якія раней траплялі ў поле зроку за ўчыненне падобных злачынстваў, сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы і іншыя мерапрыемствы.
Аднак праца не прынясе плённы вынік, калі будзе праводзіцца толькі з боку праваахоўнікаў, неабходна дапамога іншых суб'ектаў прафілактыкі - устаноў аховы здароўя, адукацыі.
Улічваючы «далікатную» спецыфіку пытання не толькі самі дзеці, але бацькі і педагогі могуць не ведаць, як паступіць правільна, па дапамогу можна звярнуцца на інтэрнэт рэсурсы «kids.pomogut.by», «pomogut.by», якія з'яўляюцца сумеснай ініцыятывай Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, куды можа звярнуцца любы - падлетак, бацькi, педагог ці проста сведка здарэння, за аказаннем інфармацыйнай і псіхалагічнай падтрымкі.
На сайце таксама сабрана і сістэмна выкладзена інфармацыя аб праблеме наркаманіі і спосабах дапамогі, а таксама аб правілах паводзін дзіцяці ў сетцы Інтэрнэт. Рэсурс змяшчае карысныя парады аб тым, як зрабіць зносіны ў сетцы бяспечным, абараніць іх ад кібербулінга, сэксуальнай эксплуатацыі, іншых форм гвалту, ад выкрутаў наркадылераў. Другая важная функцыя – дапамога праз чат дзецям, а таксама іх бацькам, якія пацярпелі ад гвалту.
Штодня з 8.00 да 20.00 можна ў анлайн-рэжыме задаць пытанні на ўмовах ананімнасці, адказы даюць прафесійныя псіхолагі і юрысты.
Акрамя таго, дапамогу аказваюць па тэлефонах 8 801 100-16-11 (кругласутачна) або 8 801 201-55-55 (з 8.00 да 20.00).
Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама звяртаецца да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб фактах гвалту, іншых супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да непаўналетніх звяртацца па тэлефоне «102» кругласутачна, у тым ліку і ананімна альбо па тэлефоне +375292978691 (МТС).
Начальнік АНІПТЛ
Полацкага РАУС Іван Васільеў