Спецыяльная праграма «Допінг»

02.11.2023

У мэтах папярэджання, выяўлення і раскрыцця злачынстваў, звязаных з паступленнем у незаконны абарот медыцынскіх прэпаратаў, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы, канфіскацыі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, вырабленых з лекавых прэпаратаў саматужнай вытворчасці або падпольных лабараторных, у перыяд з 30.10.2023 па 03.11.2023 года на тэрыторыі Полацкага раёна і г. Полацка праводзіцца спецыяльная праграма «Допінг».

У ходзе правядзення спецыяльнай праграмы супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Полацкага РАУС сумесна з іншымі падраздзяленнямі АУС праводзіцца комплекс прафілактычных і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне і выяўленне паступлення наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, якія змяшчаюцца ў медыцынскіх прэпаратах з легальнага абароту ў нелегальны, актыўнае садзейнічанне ў названых мерапрыемствах аказваюць работнікі аховы здароўя горада.

Сумесна з прадстаўнікамі падраздзяленняў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца праверкі тэхнічнага стану сістэм аховы памяшканняў, прызначаных для захоўвання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Сумесна з работнікамі аптэчных і медыцынскіх устаноў праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні і канфіскацыі бланкаў рэцэптаў, якія выклікаюць сумнеў у сапраўднасці, па якіх былі выдадзены лекавыя прэпараты, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы.

Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры або аналагі і актыўна садзейнічала выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, рэчываў, выкрыццю асоб, якія іх учынілі, выяўленню маёмасці, здабытай злачынным шляхам, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за дадзенае злачынства.

Паважаныя палачане! У выпадку наяўнасці інфармацыі аб падробленых рэцэптах, асобах іх выпісваючых і іх збываючых, атаварваючых іх, паведамляйце супрацоўнікам міліцыі аб такіх фактах.

Начальнік АНiПТЛ

Полацкага РАУС I.С. Васільеў