Жылыя памяшканні ў якіх пражываюць асобы, якія стаяць на ўліку, знаходзяцца, як правіла, у недасканалым стане: поўна бруду, смецця, невыносны пах, валяюцца недакуркі цыгарэт, бутэлькі і рэшткі ежы.
Па статыстыцы вялікая частка цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў адбываецца ў месцах зборышчаў асоб асацыяльных паводзін. У стане алкагольнага ап'янення яны пачынаюць высвятляць адносіны і заканчваецца гэта не вельмі добра.
Участковы інспектар міліцыі Полацкага РАУС Жугар А.В. распавёў прафілактуемым асобам, аб неабходнасці працаўладкавання, аб недапушчальнасці злоўжывання спіртнымі напоямі, здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у стане алкагольнага ап'янення, сямейна-бытавых скандалаў.
Спецыяліст ЖЭС-1 Шуткiна А.I. адзначыла, што ўмовы жыцця на прамую залежаць ад якасці жыцця грамадзян, многія, хто знаходзiцца на прафілактычных уліках, не аплачваюць паслугі ЖКГ. Дзякуючы праводзімай працы ёсць і станоўчыя тэндэнцыі. Нешматлікія становяцца на шлях выпраўлення, уладкоўваюцца на працу і прыводзяць сваё жылое памяшканне ў парадак.
Інспектар БНіП Полацкага ГРАНС Бараноўскі В.В. праверыў супрацьпажарны стан жылых памяшканняў, правёў інструктажы аб мерах пажарнай бяспекі ў побыце. Ён адзначыў, што менавіта гэтыя кватэры схільныя ўзнікненню надзвычайных сітуацый, у тым ліку пажараў з гібеллю ў іх людзей.
Суб'ектам прафілактыкі дадзены рэкамендацыі па паляпшэнню жыллёва-бытавых умоў, захаванню прынцыпаў здаровага ладу жыцця.
Крымінагенная сітуацыя, якая склалася на тэрыторыі Віцебскай вобласці сведчыць аб зніжэнні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку ў сферы хатняга гвалту.
У мэтах стабілізацыі аператыўнай абстаноўкі ў сферы хатняга гвалту з боку АУС прымаюцца меры па ўзбуджэнні крымінальных спраў прэвентыўнай накіраванасці.
Праца ў гэтым напрамку працягваецца.
Намеснік начальніка Полацкага РАУС -
начальнік міліцыі грамадскай бяспекі А.В. Шатуха