У жыхароў і гасцей Полацка з'явіўся выдатны шанец зірнуць на дзіўны свет Бярэзінскага запаведніка

02.11.2023

У жыхароў і гасцей Полацка з'явіўся выдатны шанец зірнуць на дзіўны свет запаведніка вачыма фотамастака Дзяніса Іўковіча, члена Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі. 8 лістапада ў экалагічным музеі адкрываецца выстава майстра - «Прырода Бярэзінскага запаведніка».

Дзяніс Іўковіч працуе навуковым супрацоўнікам у Бярэзінскім біясферным запаведніку, а ў вольны час займаецца здымкамі ландшафтаў, жывёл, раслін і іншых не менш цікавых прыродных аб'ектаў запаведніка. Прадстаўленыя фатаграфіі перадаюць чароўную прыгажосць роднага краю, раскрываюць самыя розныя таямніцы з жыцця звяроў і птушак, адлюстроўваючы далікатнасць свету дзікай прыроды і натхняючы на пошук новых унікальных кадраў.

https://www.pvestnik.by