Махлярства ў інтэрнэце часта выглядае як набор з выгляду бяспечных, звыклых дзеянняў: карыстачу прапануюць прайсці па спасылцы, запусціць прыкладанне, перадаць СМС-код і г.д.
Такія сацыяльныя сеткі як Instagram і Telegram найбольш схільныя да пагроз з боку ашуканцаў.
Адны з новых відаў махлярства:
1. Вы можаце атрымаць СМС-паведамленне або ліст у якім, Вы нібыта з'яўляецеся пераможцам у латарэі ці розыгрышы, аднак для атрымання буйнога прыза вам неабходна перавесці невялікую суму грошай, матывуючы гэта неабходнасцю выплаты падаткаў або транспартных выдаткаў і г.д.
Ніколі не адпраўляйце грошы незнаёмым асобам на іх электронныя рахункі. Памятайце, што верагоднасць выйграць прыз, не прымаючы ўдзелу ў розыгрышы, імкнецца да нуля, а верагоднасці вяртання грошай наогул няма.
Будзьце пільныя і памятайце аб тым, што для таго, каб нешта выйграць, неабходна прымаць удзел у розыгрышы. Усе згадкі аб тым, што ваш нумар з'яўляецца «шчаслівым» і апынуўся ў спісе ўдзельнікаў латарэі, з'яўляюцца, як правіла, толькі хітрасцю для прыцягнення вашай увагі.
2. Ашуканцы, якія нібыта прадаюць тавар або аказваюць паслугі, часта размяшчаюць свае аб'явы на дошках аб'яваў, напрыклад Kufar.by з вельмі прывабнай цаной. Яны патрабуюць перадаплату на кашалёк ці нумар тэлефона. У большасці выпадкаў гэта развод на грошы, неабходна ігнараваць падобныя прапановы.
Ніколі не пералічвайце грошы на электронныя кашалькі і рахункі мабільных тэлефонаў. Уважліва паглядзіце рэйтынг прадаўца, пачытайце водзывы.
Памятайце, што інтэрнэт крама не можа прымаць аплату за пакупкі ў такой форме. Калі вас просяць аплаціць тавар з выкарыстаннем тэрміналаў экспрэс-аплаты або перавесці грошы на электронны кашалёк - верагоднасць таго, што вы сутыкнуліся з ашуканцамі вельмі высокая.
3. Часцяком ашуканцы прапануюць у сацыяльных сетках нібы магчымасць хуткага і легальнага заробку вялікіх сум грошай або лёгкага ўзяцця крэдыту.
Памятайце, што ва ўсіх выпадках такія прапановы ілжывыя. Ашуканцы будуць спрабаваць завалодаць дадзенымі Вашага пашпарта і аформіць на Вас мікрапазыкі або папросту пакінуць Вас без грошай, напрыклад, сказаўшы, што для старту працы неабходна ўнесці пэўную суму грошай на рахунак.
У выпадку, калі дадзеныя Вашай карты сталі вядомыя трэцім асобам або з Вашай карты сталі спісваць грашовыя сродкі, то неадкладна блакуйце карту.
4. Купляць авіябілеты праз інтэрнэт вельмі зручна, аднак і тут трэба быць уважлівымі. Стварыць Інтэрнэт-сайт па продажы авіябілетаў - справа некалькіх гадзін, на змену яго назвы, адраса і знешняга афармлення патрабуецца яшчэ менш часу.
Ніколі не карыстайцеся паслугамі неправераных і невядомых сайтаў па продажы квіткоў. Замоўце квіткі праз сайт авіякампаніі ці агенцтва, які станоўча зарэкамендаваў сябе на рынку. Не перавадзіце грошы на электронныя кашалькі або замежныя рахункі
Начальнік Полацкага РАУС В.А. Пяткун