Мерапрыемства будзе праходзіць на пляцоўках Полацкага гарадскога Палаца культуры, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, Цэнтра культуры «Полацк», кінатэатра «Радзіма», Музея беларускага кнігадрукавання і Сафійскага сабора.
Да ўдзелу ў эканамічным форуме і канферэнцыі запрошаны ў ліку іншых такія структуры і арганізацыі, як пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы, унітарныя прадпрыемствы Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Полацкі раённы выканаўчы камітэт, Дабрачынны фонд садзейнічання дзейнасці ў сферы асветы і духоўнага развіцця асобы «Асветнік», Саюз праваслаўных прадпрымальнікаў Расійскай Федэрацыі, Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Расіі», Еўразійскі дзелавы клуб, адміністрацыі і прадпрыемствы гарадоў-пабрацімаў Полацка і іншыя.
У рамках форуму запланаваны Міжнародная канферэнцыя, дыялогавая пляцоўка «Размова аб важным», семінары, рэспубліканскі форум «Моцная сям'я - моцная дзяржава», музычны канцэрт «Полацкае харавое поле», выступленне вакальнай групы «Чысты голас», прагляд спектакля «Зіна» заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага тэатра «Пілігрым».
Работы, прысвечаныя старадаўняй архітэктуры малых гарадоў, манастыроў і праваслаўных храмаў будуць прадстаўлены на выставе карцін Міжнароднага пленэрна - выставачнага праекта «Руская Атлантыда».
У ходзе праваслаўнага кіналекторыя адбудуцца адкрытыя паказы сацыяльных фільмаў на тэму сям'і, мацярынства і дзяцінства. Перад гледачамі выступяць рэжысёры, грамадскія дзеячы і святары.
У заключны дзень форуму, свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, удзельнікі мерапрыемства прымуць удзел у Боскай Літургіі ў Богаяўленскім кафедральным саборы. У гэты дзень у сабор будуць прынесены для пакланення вернікаў крыж з часціцай Крыжа Гасподняга і каўчэг з мошчамі блажэннай Матроны Маскоўскай.