У зонах павышанай небяспекі не варта:
- праходзіць па чыгуначных пуцях або знаходзіцца на чыгуначных пуцях у неўстаноўленых месцах;
- парушаць правілы пажарнай бяспекі;
- распіваць спіртныя напоі або знаходзіцца ў грамадскіх месцах на аб'ектах інфраструктуры чыгуначнага транспарту агульнага карыстання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення;
- падлазіць пад транспартныя сродкі чыгуначнага транспарту;
- пералазіць праз аўтасчэпныя прылады паміж вагонамі;
- скакаць з пасажырскіх платформ на чыгуначныя пуці;
- заходзіць за абмежавальную лінію ля краю пасажырскай платформы;
- набліжацца да праходзячага цягніка на адлегласць, пры якой магчыма ўздзеянне зацягваючага паветранага патоку, які ўтвараецца праходзячым чыгуначным рухомым саставам;
- бегчы па пасажырскай платформе побач з цягніком, які прыбывае, праходзіць або адпраўляецца (які рухаюцца);
- праводзіць рухомыя гульні, пакідаць дзяцей без нагляду і кантролю.
Парушэнне правілаў на чыгуначным транспарце цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь (арт. 18.2 ч. 4 КоАП Рэспублікі Беларусь).
Будзьце ўважлівыя на чыгунцы - гэтым вы захаваеце жыццё і здароўе сабе і сваім блізкім.
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі
міліцыі грамадскай бяспекі
Полацкага РАУС