Для сапраўдных знатакоў класічнай музыкі, якія імкнуцца пабываць на ўсіх канцэртах фестывалю, ужо шмат гадоў існуе сістэма абанементаў, продаж якіх будзе ажыццяўляцца толькі да пачатку фестывалю - да 22 кастрычніка. Абанементы можна набыць у касе Сафійскага сабора (46-17-51). Кошт - 50 рублёў.
Квіткі на канцэрты XXVIII Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі «Званы Сафіі» прадаюцца не толькі ў касе Сафійскага сабора, але і ў іншых музеях Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка — Музеі беларускага кнігадрукавання (46-05-49) і Прыродна-экалагічным музеі (46-42-12).
Паклапаціцеся аб набыцці білетаў загадзя.
Інфармацыя па тэл.: 46-17-51 (каса ), 8(029)186-05-40 (канцэртны аддзел).
П Р А Г Р А М А
XXVIII МІЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ АРГАННАЙ МУЗЫКІ «ЗВАНЫ САФІІ»
22 кастрычніка (нядзеля) 15.00
АДКРЫЦЦЁ ФЕСТЫВАЛЮ
Ксенія ПАГАРЭЛАЯ — арган
Камерны аркестр «ЕЎРОПА-ЦЭНТР»
Дырыжор — Раіль Садыкаў
У праграме: О. Рэспігі, М. Рэгер, Л. В'ерн
Кошт білета: 15 руб.
29 кастрычніка (нядзеля) 15.00
«МУЗЫЧНЫЯ КАЛЕКЦЫІ»
Кацярына МЕЛЬНІКАВА — арган (Расія)
У праграме: І. С. Бах, Ш.-М. Вiдор, А. П'яцола, Д. Шастаковіч
Кошт білета: 15 руб.
5 лістапада (нядзеля) 15.00
ЮБІЛЕЙНЫ КАНЦЭРТ
да 35-годдзя творчай дзейнасці ў Сафійскім саборы
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Ксенія ПАГАРЭЛАЯ — арган
Марына Зяленіна — альт
У праграме: Г. Пёрсел, М. Марэ, І. С. Бах, Г. Муфат, Я. Бутузава
Кошт білета: 15 руб.
12 лістапада (нядзеля) 15.00
«ВЕЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ»
АНСАМБЛЬ САЛІСТАЎ
Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Дзевы Марыі
Уладзімір Неўдах ― арган
Наталля Пупшыновіч ― сапрана
Глеб Ткачук — скрыпка
Сафія Голуб ― скрыпка
Анастасія Пархамовіч ― альт
Вольга Булахова ― віяланчэль
У праграме: М. Рэгер, В. А. Моцарт, З. Карг-Элерт
Кошт білета: 15 руб.
19 лістапада (нядзеля) 15.00
«Я БАЧУ ЦЯБЕ Ў ТЫСЯЧАХ ВОБРАЗАЎ…»
Кацярына ІВАНОВА ― арган (Беларусь)
Таццяна СУЧКОВА-ГАЎРЫІЛАВА ― меца-сапрана (Расія)
У праграме: І. С. Бах, М. Рэгер, Л. В'ерн, З. Карг-Элерт, Н. Рота, Д. Бедар
Кошт білета: 15 руб.
Інфармацыя па тэлефонах:+375(214)46-53-34, 46-17-51 (каса), +375(29)186-05-40