За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы з розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай і турыстычнай сферы, жыллёва-камунальнай, дарожнай, лясной гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, Следчага камітэта, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных жыхаркі Полаччыны - Аляксандра Рудых, хатняя гаспадыня, Вольга Смаляк, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Зелянкоўская БШ імя Т.С. Марыненкі» Полацкага раёна.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 227 жыхарак усіх абласцей Беларусі і Мінска.