Веласіпедыст - выконвай ПДР!

03.10.2023

Аддзелам ДАІ Полацкага РАУС на пастаяннай аснове ажыццяўляецца кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху веласіпедыстамі.

За 8 месяцаў 2023 года выяўлена 2773 парушэнняў ПДР уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху, з іх 409 парушэнняў веласіпедыстамі, 156 п'яных пешаходаў, 835 пешаходаў не пазначаных святлоадбівальнымі элементамі.

Прынятымі мерамі прафілактыкі ў 2023 годзе ў Полацкім рэгіёне ўдалося не дапусціць траўміравання веласіпедыстаў.

Хочацца нагадаць, што рух на веласіпедзе павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў.

Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры яе недастатковай бачнасці на веласiпедзе павінны быць уключаны: спераду — фара (ліхтар), выпраменьваючая белы свет, ззаду — ліхтар, выпраменьваючы чырвонае святло. Пры гэтым па-за населенымі пунктамі веласіпедыст павінен быць апрануты ў адзенне павышанай бачнасці са святлоадбівальнымі элементамі.

Пры пад'ездзе да скрыжавання з праезнай часткай дарогі веласіпедыст павінен загадзя знізіць хуткасць руху і, пераканаўшыся, што выезд на праезную частку дарогі бяспечны, перасякаць яе з хуткасцю пешахода, які ідзе крокам.

Кіроўцу веласiпеда забараняецца:

- не дасягнуўшы чатырнаццаці гадоў, кіраваць веласiпедам на дарозе без суправаджэння паўналетняй асобы (акрамя пешаходных і жылых зон, тратуараў, веласіпедных і пешаходных дарожак);

- паварочваць налева або разварочвацца на дарозе, якая мае трамвайны шлях, і на дарозе, маючай больш адной паласы для руху ў гэтым напрамку.

Выконвайце элементарныя меры бяспекі, каб пазбегнуць негатыўныя наступствы!

Начальнік АДАІ Полацкага РАУС В.С. Малчанаў