6 кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць архівісты Беларусі

03.10.2023

Архівы - гэта не проста месца, дзе беражліва захоўваецца дакументальная гісторыя нашай дзяржавы. Сёння яны адыгрываюць немалаважную ролю ў забеспячэнні сацыяльных правоў грамадзян на пенсійнае забеспячэнне, атрыманне льгот і кампенсацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дакументы Дзяржархіва ў г. Полацку - гэта неацэнны здабытак нашага рэгіёна, яго гістарычная памяць, дакументальная спадчына продкаў, якая захоўвае шматлікія сведчанні гісторыі Полаччыны і прылеглых раёнаў.

Напярэдадні прафесійнага свята Дня архівіста хочацца ўспомніць супрацоўнікаў з вялікім вопытам работы ў сістэме Дзяржаўнай архіўнай службы Полаччыны – Лазаронак Людміла Віктараўна, Бярэзіна Вольга Аляксандраўна, Басянок Галіна Мікалаеўна, Гераус Марына Віктараўна, Карагіна Лілія Мікалаеўна. Гэта архівісты з вялікай літары, нястомныя энтузіясты, якія сваёй карпатлівай працай, ствараюць тое, што мы называем архіўнай справай.

Гэтак жа хочацца падзякаваць былым работнікам установы: Траццяк Іне Дзмітрыеўне, Шчаснай Раісе Васільеўне, Калбека Наталлi Канстанцінаўне, Жыгуновай Зінаідзе Міхайлаўне за шматгадовую і добрасумленную працу, а таксама за важкі асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы Полаччыны.

Усё, што было зроблена, і ўсё, што яшчэ трэба будзе зрабіць, немагчыма ўявіць без асабістага ўдзелу тых людзей, якія сёння ўвасабляюць сабой Дзяржаўную архіўную службу.

Віншуем архівістаў з іх прафесійным святам - Днём архівіста і жадаем усім прафесійных, творчых поспехаў, здароўя, шчасця і дабрабыту!