Басейн Палаца воднага спорту Полацкай СДЮШАР у кастрычніку расчыніць свае дзверы для наведвальнікаў

03.10.2023

Плавальны басейн «Палац воднага спорту» па вул. Успенская, 4 у кастрычніку расчыніць свае дзверы для наведвальнікаў!

- У басейне абнавіліся распранальні для мужчын і жанчын
- Сучасная фітнес зала і спартыўная зала будуць функцыянаваць у поўным рэжыме.
- Адным з новаўвядзенняў будзе ажыццяўленне новай паслугі: «дзіцячае плаванне» (ад 2 месяцаў да 4 гадоў). Усе падрабязнасці па тэлефоне + 375 (29) 896-34-80.

Звяртаем Вашу ўвагу

У басейне памяняліся нумары тэлефонаў

49-40-03 (Адміністратар);
49-40-01 (Метадысты);
49-41-01 (Інжынерная служба).

Запрашаем усіх жадаючых!

Плавайце і будзьце здаровыя, і прыгожыя!

 https://www.pvestnik.by