З 2 па 8 кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць комплекс дадатковых мер па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху

03.10.2023

З 2 па 8 кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Полаччыны правядуць комплекс дадатковых мер па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху.

У перыяд правядзення прафілактычных мерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ арганізуюць мэтавыя рэйдавыя мерапрыемствы і масіраваныя адпрацоўкі, накіраваныя на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху (уключаючы асоб, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці), а таксама асоб, якія кіруюць двухколавымі транспартнымі сродкамі.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, Дзяржаўтаінспекцыя заклікае выконваць правілы дарожнага руху, бо гэта ваша бяспека!

Памятаеце, што ні ў якім разе нельга ісці па праезнай частцы, калі ёсць тратуар, абочына або пешаходная дарожка! Пры адсутнасці гэтых элементаў дазваляецца рух па краі праезнай часткі, але толькі насустрач транспарту, каб уся дарожная абстаноўка была ў вас перад вачыма!

https://www.pvestnik.by