Моладзь Полаччыны запрашаюць прыняць удзел у Конкурсе маладзёжных ініцыятыў

02.10.2023

Міністэрства адукацыі аб'яўляе аб старце новага сезона фінансавання Конкурсу маладзёжных ініцыятыў!

Асноўным напрамкам рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў з'яўляецца стварэнне ўмоў для падтрымкі актыўнага ўдзелу маладых грамадзян у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах, фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

прыём заявак ажыццяўляецца з 1 кастрычніка па 1 лістапада 2023 г. уключна

Пакет дакументаў, неабходны для прадастаўлення:

-заяўка на ўдзел у конкурсе з апісаннем меркаванага выніку і тэрміну рэалізацыі

-план рэалізацыі маладзёжнай ініцыятывы;

-указанне на тэрыторыю (населены пункт або яго частка), у межах якой будзе рэалізоўвацца маладзёжная ініцыятыва;

-праект каштарысу выдаткаў на рэалізацыю;

-абгрунтаванне праекта каштарысу выдаткаў;

-Палажэнне або канцэпцыя ініцыятывы, і іншыя звесткі

-Заяўленая ініцыятыва павінна адпавядаць крытэрам: актуальнасць і сацыяльная значнасць, колькасны ахоп маладых грамадзян, уцягнутых у рэалізацыю; вопыт і кампетэнцыя выканаўцаў; чаканы сацыяльны, эканамічны і іншы эфект ад рэалізацыі ініцыятывы; даступнасць вынікаў рэалізацыі маладзёжнай ініцыятывы насельніцтву і інш.

https://www.pvestnik.by