У праграме вечара: пастырскае слова клірыка Парафіі храма Святога Міхала Арханёла г. Наваполацка святара Андрэя Бабушкіна; духоўныя спевы ў выкананні царкоўнага хору храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы г. Полацка (рэгент Ала Чэлала); выстава-экспазіцыя царкоўных убораў і асабістых рэчаў са збору царкоўна-археалагічнага кабінета Полацкай епархіі; успаміны духоўных дзяцей.
Міхаіл Мікалаевіч Уляхін нарадзіўся 28 жніўня 1923 года ў горадзе Полацку. Падлеткам атрымаў траўму каленнага сустава, у выніку чаго стаў інвалідам. 22 сакавіка 1947 г. быў пасвечаны ў сан прэсвітэра. Скончыў Ленінградскую духоўную семінарыю і Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1978 годзе абараніў ступень кандыдата багаслоўя па тэме: «Георгій Скарына і яго працы па выданні Бібліі». Служыў у розных храмах Расіі, Украіны і Беларусі. У 1988 годзе быў прызначаны настаяцелем Праабражэнскага храма г. Полацка.
У пачатку 90-х гадоў, з'яўляючыся благачынным Полацкай царкоўнай акругі, шмат працаваў, дапамагаючы адраджаць Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, Богаяўленскі кафедральны сабор і храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы г. Полацка. З 1998 па 2008 год з'яўляўся клірыкам Парафіі храма Святога Міхала Арханёла горада Наваполацка. З 2008 года і да канца свайго жыцця служыў у парафіі храма Раства Іаана Прадцечы пасёлка Юкі Санкт-Пецярбургскай епархіі. Скончыўся зямны шлях мітрафорнага протаіерэя Міхаіла Уляхіна 26 студзеня 2012 года.