У панядзелак, 11 верасня, у раёне кальцавой развязкі трас Р-20 і Р-24 у рамках абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону «#Единый» у 10.00 адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця мурала. «Сіла краіны ў адзінстве і здароўi» — пад такой назвай у чацвер, 14 верасня, з 11.00 да 16.00, у Полацкім РДК пройдзе фестываль здароўя. У гэты ж дзень у кінатэатры «Радзіма» ў 14.00 і ў 18.00 пройдзе паказ фільма «На другім беразе».
Насычанай на падзеі будзе пятніца, 15 верасня. Адкрыецца рэспубліканскі культурна-адукацыйны праект «Скарынаўскія дні ў Полацку-2023». У ЦК «Полацк» у 14.00 адбудзецца маладзёжны форум «У адзінстве народа — вялікая сіла». А навучэнцы Полацкай дзіцячай школы мастацтваў у 17.20 у школьнай зале пацешаць гледачоў канцэртам «Мы разам».
У святочны дзень 17 верасня ў 17.00 ад Сафійскага сабора стартуе фізкультурны марафон. А ўвечары з 18.00 да 20.00 на плошчы Францыска Скарыны пройдзе канцэрт «Беларусь — гэта мы!».
Таксама да Дня народнага адзінства ў СК «Полацкая СДЮШАР №2» прымеркавана адкрытае першынство г.Полацка па лёгкай атлетыцы. Спаборніцтвы пачнуцца ў 13.00.
Сустрэнем свята разам!