30 верасня ў Полацку пройдзе кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі

11.09.2023

Настаў час нарыхтоўкі насельніцтвам сельскагаспадарчай прадукцыі. Каб палачане і госці горада назапасіліся гароднінай і садавіной да зімовага перыяду, 30 верасня ў Полацку на плошчы і праспекце Францыска Скарыны, па вул. Гогаля з 8.00 да 15.00 будзе праводзіцца пашыраны кірмаш па продажы бульбы, плодаагародніннай прадукцыі, саджанцаў, збожжавых культур і спажывецкіх тавараў.

Да ўдзелу ў кірмашы прыцягваюцца дзяржаўныя і прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы, фізічныя асобы і сялянска-фермерскія гаспадаркі раёнаў Віцебшчыны.

Выязны гандаль таксама будзе арганізаваны ў мікрараёнах горада — па вул.Шміта (раён дома №9), вул. Невельскай (раён дома №61а), вул. Валогіна (каля крамы «Эліта»), вул. Петруся Бароўкі (тэрыторыя міні-рынку «Марыненка»), а таксама ў в. Фарынава і гарпасёлку Ветрына.

Запрашаем жыхароў Полацка і Полацкага раёна па пакупкі!

Фота Марыі Чарнічэнка.

https://www.pvestnik.by