Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў з рабочым візітам наведаў Полацкі РАУС

07.09.2023

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў з працоўным візітам наведаў Полацкі РАУС.

У рамках сустрэчы з кіруючым складам райаддзела разгледжаны актуальныя пытанні па асноўных напрамках службовай дзейнасці.

Кіраўнік ведамства азнаёміўся з ходам рэканструкцыі будынка, які знаходзіцца на тэрыторыі РАУС, у якім плануецца размясціць базы ўзвода АМАП УУС аблвыканкама і роты ППСМ. Іван Уладзіміравіч адзначыў, што ўсё павінна быць зроблена максімальна функцыянальна, камфортна, з клопатам аб асабістым складзе.

Таксама падчас візіту адбыўся прыём грамадзян. Мясцовы жыхар звярнуўся да Міністра з хвалюючым яго пытаннем і атрымаў кампетэнтны адказ.

Фота @pressmvd

Крыніца: https://www.pvestnik.by