Неабходна адзначыць, што значная колькасць крадзяжоў веласіпедаў здзяйсняецца ў цёмны час сутак і ў месцах, дзе малалюдна. Адной з прычын, якая садзейнічае ўчыненню гэтых злачынстваў з'яўляюцца халатнасць і нядбайнасць уладальнікаў названых транспартных сродкаў аб мерах маёмаснай бяспекі.
У сувязі з пастаяннай крымінальнай цікавасцю да двухколавага вiду транспарту заклікаем уладальнікаў праяўляць вялікую пільнасць.
- Знаходзячыся ў кватэры, заўсёды замыкайце на ключ уваходныя дзверы ў тамбур, які вядзе да вашай кватэры, дзе стаіць Ваш веласiпед.
- Выходзячы з кватэры, нават на некалькі хвілін, таксама замыкайце на ключ уваходныя дзверы тамбура, які вядзе да вашай кватэры.
- Не пакідайце веласiпеды ў пад'ездах, на пляцоўках, а размяшчайце іх у сябе ў кватэрах (у пярэднім пакоі, на балконе і да т.п.).
- Падтрымлівайце сяброўскія адносіны з усімі жыхарамі дома. Яны дапамогуць Вам ажыццявіць узаемнае назіранне за кватэрамі адзін аднаго, гэта дапаможа засцерагчы вашу маёмасць.
- Трос з замком, які знаходзіцца на ім, не заўсёды дапамагае пазбегнуць крадзяжу веласiпеда, бо злачынцы рыхтуючыся да злачынства карыстаюцца не хітрымі прыстасаваннямі і з лёгкасцю перакусваюць трос.
- Наведваючы месцы масавага збору грамадзян (супермаркеты, кафэ і да т.п.), не пакідайце без нагляду свае рэчы, спадзеючыся на прыстойнасць навакольных.
Таму адзіная магчымасць зберагчы свой веласiпед у гадзіны, калі Вы яго не эксплуатуеце - пакідаць яго ў кватэры ці на балконе.
Нават калі ў Вас у кватэры мала месца для захоўвання веласiпеда, перш чым выставіць яго на пляцоўку падумайце, ці вартыя вызваліўшыяся 1,5 метра ў калідоры тых негатыўных эмоцый, якія вы выпрабуеце пры выяўленні згубы Вашага сродку перасоўвання.
Заўсёды памятайце, што захаванасць вашай маёмасці шмат у чым залежыць ад вашай пільнасці.
Не будзьце саўдзельнікам таго, хто вас абкрадае. Калі ўлічыць, што часцяком, злодзеем чалавека робяць абставіны, паспрабуйце, прынамсі, не даваць яму такой магчымасці.