Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Полацкая ЦДБ з Полацкім медыцынскім каледжам імя Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка і творчы калектыў РЦК.
На фестывалі здароўя вы зможаце атрымаць рэкамендацыі па захаванні і ўмацаванні здароўя, кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў, прайсці абследаванне.
Тут вам вымераць артэрыяльны і ўнутрыглазны ціск, рост, вагу, узровень глюкозы крыві, а таксама запішуць ЭКГ, выканаюць пульсаксіметрыю. Акрамя гэтага, прыйшоўшы на свята здароўя, вы зможаце атрымаць кансультацыю афтальмолага, анколага, стаматолага, урача агульнай практыкі, урача-дэрматолага (з выкарыстаннем дэрматаскопа). Тут жа вы атрымаеце і карысныя навыкі. Вас навучаць самастойнаму вымярэнню артэрыяльнага ціску і аказанню першай медыцынскай дапамогі. А інструктар-метадыст лячэбнай фізкультуры правядзе занятак па прафілактыцы хвароб суставаў і хрыбетніка.
Тут будзе арганізавана прэзентацыя і дэгустацыя фітачаю, праца пляцоўкі-антыстрэс, інтэрактыўнай пляцоўкі «Бяспечны свет дзіцяці».
Адрас: г. Полацк, вул. Свярдлова 18А,
Прыходзьце, будзе цікава!