Карціна распавядзе пра цяжкае жыццё ў Заходняй Беларусі, далучанай Рыжскім мірным дагаворам да Польшчы. Дзеянні разгортваюцца ў 1925 годзе ля мяжы Заходняй Беларусі і БССР, там пражывае галоўны герой фільма Павел разам са сваёй маці. Ён назірае, як польская ўлада імкнецца асіміляваць беларусаў, выкараніць мову, культуру і веру. Хваляванні, партызанская вайна, жорсткае падаўленне любых спроб захаваць нацыянальную ідэнтычнасць – усё гэта праз гісторыю герояў трэба будзе ўбачыць гледачу.
Пачатак сеансаў: 14.00 і 18.30.
Кошт квітка - 6 руб.