З 4 па 8 верасня супрацоўнікі ДАІ нясуць службу паблізу ўстаноў адукацыі

06.09.2023

З мэтай прафілактыкі ДТЗ у перыяд з 4 па 8 верасня супрацоўнікі ДАІ нясуць службу паблізу ўстаноў адукацыі, размешчаных каля дарог з інтэнсіўным рухам.

Супрацоўнікі ДАІ Полацкага РАУС выкарыстоўваюць негалосны і змешаны кантроль, адпрацоўваюць пешаходныя пераходы паблізу школ па выяўленні парушэнняў ПДР. Дзяжурства нясуць за гадзіну да пачатку і пасля заканчэння заняткаў, у тым ліку і ў другую змену.

https://www.pvestnik.by