Выхаванцы дзіцячых садкоў Полацка сталі ўдзельнікамі ўрокаў бяспекі ад ратавальнікаў

06.09.2023

Рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!» працягвацца. Выхаванцы дзіцячых садкоў горада Полацка сталі ўдзельнікамі ўрокаў бяспекі ад ратавальнікаў.

Хлопцы ўспомнілі асноўныя правілы бяспекі, вывучаючы сітуацыі «Заплечнiка бяспекі». Пры дапамозе яркіх плакатаў дзятве нагадалі пра небяспекі дома і на вуліцы. Падарожжа завяло рабят у самы небяспечны пакой у доме – кухню, бо менавіта тут сабрана велізарная колькасць небяспек. Яшчэ адным важным напамінам сталі правілы бяспечнага выкарыстання электрапрыбораў. Гаворачы аб небяспеках на вуліцы, разам з работнікамі МНС, юныя палачане ўспомнілі небяспечныя месцы для гульняў.

Калі раптам трапіў у бяду, галоўнае ведаць, да каго звярнуцца па дапамогу, менавіта таму напамін нумароў экстраных службаў прыйшоўся дарэчы. Падрабязна разабраліся дашкаляты з тым, куды і па якіх нумарах тэлефанаваць, а таксама ў чарговы раз успомнілі, што тэлефанаваць па экстраных нумарах можна толькі ў выпадку сапраўднай небяспекі. Замацавалі на практыцы выклік да месца здарэння ратавальнікаў.

Яркім акцэнтам мерапрыемства стала паказальнае выступленне ратавальнікаў, тэхнікі і абсталявання. А ў завяршэнні ўрока дзеці атрымалі памяткі з рук ратавальнікаў, якія будуць нагадваць ім аб займальным падарожжы ў краіну бяспекі.

https://www.pvestnik.by