Пад мостам, у раёне транспартнай кальцавой развязкі ў Баравусе-3, ствараецца маляўнічы мурал

06.09.2023

Пад мостам, у раёне транспартнай кальцавой развязкі ў Баравусе-3, ствараецца маляўнічы мурал.

Сіняе неба, прасторнае поле з прыбранай саломай, дзеці з паветранымі шарамі... Эскізам для новага аб'екта сучаснага вулічнага мастацтва стаў малюнак «Прасторы палёў» навучэнкi Полацкага эканамічнага каледжа Яны Сядлоўскай.

Творчая праца юнай мастачкі заняла II месца ў абласным конкурсе «Фарбы свету», прысвечаным Году міру і стварэння.

https://www.pvestnik.by