Сезон актыўнага добраўпарадкавання ў Полацку працягваецца

05.09.2023

Палачане адзначылі, як гэтым летам змянілася вуліца Пушкіна — тут і асфальтаванне выканана, і тратуарная плітка выкладзена, і нават новыя экраны на балконах дома №21/31 устаноўлены.

А ў цяперашні час, згодна з планам па добраўпарадкаванні на 2023 год, поўным ходам ідуць работы па бягучым рамонце асфальтабетоннага пакрыцця ўчасткамі тратуараў і праездаў уздоўж жылых дамоў у дварах на вуліцы Свярдлова, 15, 17, 19, 23, 25. На аб'екце працуюць работнікі філіяла «ДРБУ-204, г.Шуміліна» арганізацыі «Віцебскаблдарбуд». Работы, якія фінансуюцца з раённага бюджэту, пачаты ў жніўні гэтага года і завершацца ў кастрычніку.

Фота Святланы Альсевіч.

https://www.pvestnik.by