Якія выніковыя выпрабаванні чакаюць выпускнікоў 9-х і 11-х класаў у 2023/2024 навучальным годзе? Устаноўлены віды, формы і тэрміны іх правядзення

04.09.2023

Міністэрствам адукацыі 14 жніўня прынята пастанова № 263 «Аб пераліку вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выніковыя выпрабаванні, відах, формах і тэрмінах правядзення выніковых выпрабаванняў у 2023/2024 навучальным годзе», паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, дакументам устаноўлена, што ў 2023/2024 навучальным годзе па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі выніковыя выпрабаванні праводзяцца ў асноўныя тэрміны – з 3 па 10 чэрвеня 2024 г., у іншыя тэрміны – з 19 па 26 жніўня 2024 г. для навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі.

Дзевяцікласнікам трэба будзе здаваць выпускныя экзамены па:

  • беларускай мове (выклад у пісьмовай форме);
  • рускай мове (выклад у пісьмовай форме);
  • матэматыцы (кантрольная праца ў пісьмовай форме);
  • гісторыі Беларусі (па білетах у вуснай форме).

Па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі выніковыя іспыты для вучняў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, праводзяцца ў выглядзе цэнтралізаванага экзамену ў пісьмовай форме.

Для выпрабаванняў па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, замежнай мове (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), геаграфіі, грамадазнаўству (па выбару навучэнца) вызначаны:

  • асноўныя тэрміны - 27 мая 2024 г.;
  • рэзервовыя дні і іншыя тэрміны - у даты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні;
  • іншыя тэрміны – 19 жніўня 2024 г.

Даты выпрабаванняў па беларускай або рускай мовах (на выбар вучня) наступныя:

  • асноўныя тэрміны - 30 мая 2024 г.;
  • рэзервовыя дні і іншыя тэрміны - у даты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні;
  • іншыя тэрміны – 21 жніўня 2024 г.

Таксама прававым актам устаноўлены формы і даты правядзення выніковых іспытаў для:

  • навучэнцаў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата, парушэннямі зроку, цяжкасцямі ў навучанні, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, пасля завяршэння навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • навучэнцаў другога аддзялення спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для навучэнцаў з парушэннем слыху, навучэнцаў спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, пасля завяршэння навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • навучэнцаў гімназіі – каледжа мастацтваў па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;
  • навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў спецыяльных вучэбна-выхаваўчых установах, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах, у дзяржаўных установах адукацыі (філіялах дзяржаўных устаноў адукацыі), якія знаходзяцца на тэрыторыі папраўчых устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС, рэспубліканскіх унітарных вытворчых прадпрыемстваў, падпарадкаваных Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС, лячэбна-працоўных прафілакторыяў МУС, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчым ізалятары, пад вартай у папраўчай установе, па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • навучэнцаў, курсантаў па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

https://www.pvestnik.by