Палачанка стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» - 2023»

04.09.2023

На ХХХ Дні беларускага пісьменства ў Гарадку ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» – 2023», ініцыятарам якога з'яўляецца Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь».

Конкурс «Залатое пяро» стартаваў у 2013 годзе. За гэтыя гады творчыя работы на суд журы даслалі больш за 28 тысяч маладых людзей ва ўзросце да 35 гадоў з усіх куткоў нашай краіны.

Журы ацэньвала глыбіню выкладу, арыгінальнасць работ, змест, стыль напісання душэўных гісторый аб працоўных подзвігах у чатырох катэгорыях.

У катэгорыі «Навучэнец» журы вырашыла ўручыць тры спецыяльныя прызы, адзін з іх — навучэнцы Полацкай гімназіі №2 Ірыне Званцовай.

https://www.pvestnik.by