Грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная» ахопіць усе рэгіёны краіны

04.09.2023

Да Дня народнага адзінства з 4 па 17 верасня грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная» ахопіць усе рэгіёны краіны.

Мэта акцыі — кансалідацыя патрыятычных сіл, прапаганда ключавых дасягненняў суверэннай Беларусі, адкрытая размова па самых актуальных пытаннях інфармацыйнага парадку дня, у тым ліку вострым, выклікаючым палеміку.

Рэспубліканская акцыя «Беларусь адзіная» праводзіцца з 2021 года. На гэты раз асноўнымі спікерамі стануць лідэры вядучых грамадскіх аб'яднанняў краіны: Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, РГА «Белая Русь», БРСМ, Беларускага саюза жанчын, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

  • 4 верасня - Маладзечна;
  • 7 верасня - Бяроза;
  • 8 верасня - Светлагорск;
  • 11 верасня — Орша;
  • 12 верасня - Ліда;
  • 13 верасня - Магілёў;
  • 14 верасня - Мінск.

https://www.pvestnik.by