На тэрыторыі Полацкага раёна часова будзе адсутнічаць прыём абавязковага агульнадаступнага пакета ТБ-праграм

14.08.2023

Гэта паведамляе «Белтэлекам».

Увага, працы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

Так, у Віцебскай вобласці 16-18 жніўня з 10.00 да 17.30 на тэрыторыі Ушацкага, Полацкага, Глыбоцкага, Лепельскага, Бешанковіцкага, Шумілінскага, Міёрскага, Докшыцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Ушачы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

У выпадку завяршэння работ раней гэтага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.

Крыніца: pvestnik.by