Спартсменка з Віцебскай вобласці стала прызёрам спаборніцтваў па плаванні II Гульняў краін СНД

11.08.2023

Учора ў Брэсце адбыліся спаборніцтвы па плаванні на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем на II Гульнях краін СНД. Сярэбраны медаль выйграла Лізавета Акшаева з Віцебскай вобласці.

У першы дзень спаборніцтваў па плаванні беларускія спартсмены заваявалі дзевяць медалёў.

Фота БелТА.