Яшчэ адзін медаль заваяваны палачанкай на II гульнях краін СНД

08.08.2023

Яшчэ адзін медаль у скарбонцы палачан.

У рамках II гульняў краін СНД у Гомелі адбыліся камандныя спаборніцтвы па дзюдо. Зборная Рэспублікі Беларусь у напружанай барацьбе заняла трэцяе месца.

У складзе беларускай каманды на татамі выходзіла і выхаванка Полацкай СДЮШАР Дар'я Мішута.

Віншуем спартсменку з заваяваннем бронзавага медаля прэстыжных спаборніцтваў.

Жадаем Дашы і яе трэнеру Кірылу Кавалеўскаму яркіх перамог і поспехаў у спартыўнай дзейнасці!

Крыніца: pvestnik.by