Старшыня Полацкага райвыканкама правёў кадравы дзень

08.08.2023

Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч правёў кадравы дзень, падчас якога разгледжаны пытанні падаўжэння працоўных адносін з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый Полацкага раёна.

Адбылася грунтоўная размова з кожным — пра перспектывы развіцця, новыя формы працы. Дыялог атрымаўся адкрытым, прадметным, дзейсным.

З Аляксандрам Стомай, галоўным урачом ГУЗ «Полацкая ЦДБ», размова закранула ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя, кадравай палітыкі, замацоўваемасці спецыялістаў, прафарыентацыйнай працы, павелічэння экспарту медыцынскіх паслуг.

Увага Ірыны Зімніцкай, дырэктара СШ №16 г.Полацка, звернута на працаўладкаванне выпускнікоў, актыўнае ўзаемадзеянне з бацькамі па сумеснай выхаваўчай рабоце з дзецьмі, перавод на новую сістэму харчавання. «Узровень работы ва ўстанове дасягнуты высокі, важна не толькі яго ўтрымаць, але і ўпэўнена рухацца наперад», - адзначыў кіраўнік раённай улады.

Ігарам Марковічам узгоднена падаўжэнне працоўных адносін з Васілём Тачыла, дырэктарам Полацкай дзіцячай школы мастацтваў, якому рэкамендавана актыўна працаваць з кадрамі, таленавітымі дзецьмі, прымаць удзел у сушукальніцтве грантаў, абменьвацца вопытам з творчымі калектывамі з гарадоў-пабрацімаў.

У рамках кадравага дня старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч таксама абмеркаваў асноўныя кірункі працы з Канстанцінам Шухлёвым, дырэктарам СШ №18 імя Еўфрасінні Полацкай. Сярод актуальных напрамкаў - якасць ведаў, павышэнне ўзроўню кваліфікацыі педагогаў, прафілактыка правапарушэнняў, рэалізацыя маштабных праектаў на базе духоўна-асветніцкага цэнтра. У бліжэйшай перспектыве — адкрыццё на базе школы кабінета інжынернага дызайну сумесна з Полацкім дзяржуніверсітэтам, рэалізацыя праграмы супрацоўніцтва з в/ч 55719.

Мікалаю Карасёву, дырэктару УП «П-С Карпекі», пастаўлена задача захавання станоўчай дынамікі развіцця сельгаспрадпрыемства, асаблівая ўвага — павелічэнню надояў малака, будаўніцтву і рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб'ектаў, эфектыўнаму выкарыстанню сельгасугоддзяў, добраўпарадкаванню аг. Карпекі. «Паказчыкі павінны быць вышэйшымі, улічваючы падтрымку прадпрыемства-інвестара ААТ «ПСВ», - падкрэсліў Ігар Марковіч. — Трэба больш актыўна працаваць з кадрамі, пытацца за вынік».

Задача кіраўніка - арганізаваць працоўны працэс, захоўваючы станоўчую дынаміку, годны ўзровень заработнай платы, умовы для прафесійнага развіцця кадраў. Важна павышаць імідж і свайго прадпрыемства, і ўсяго Полацкага раёна.

Развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы кіраўнік Полацкага раёна абмеркаваў з Аляксандрам Галубёнкам, дырэктарам УККП «Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва», а сферы паслуг — з Надзеяй Коршун, дырэктарам ААТ «Полацкбыт», з якімі ўзгоднены працяг працоўных адносін.

Крыніца: www.pvestnik.by