Дзіцячы сад у мікрараёне Аэрапорт рыхтуецца да наваселля

08.08.2023

Важны сацыяльны аб'ект, які ўключаны ў Комплекс мер па развіцці Полацкага раёна да 2025 года, уведзены ў эксплуатацыю. Зусім хутка тут сустрэнуць юных выхаванцаў

А пакуль калектыў дашкольнай установы, які ўзначальвае Святлана Дзатцоева, актыўна наводзіць чысціню і парадак у будынку і на прылеглай тэрыторыі.

Неабходна расставіць мэблю, уладкаваць памяшканнi неабходным гульнявым, тэхналагічным абсталяваннем.

На прылеглай тэрыторыі добраўпарадкаваны дзіцячыя групавыя пляцоўкі і для старэйшых, і для малодшых груп, пляцоўка для навучання дзяцей правілам дарожнага руху і месца гаспадарчага прызначэння, устаноўлена сучаснае гульнявое абсталяванне, малыя архітэктурныя формы. Падчас апошняга штаба, праведзенага з удзелам старшыні Полацкага райвыканкама Ігара Марковіча, дадзена даручэнне выканаць фінішныя работы якасна і максімальна аператыўна.

Урачыстае адкрыццё новага дзіцячага садка запланавана на 15 жніўня і стане важнай падзеяй не толькі для жыхароў мікрараёна Аэрапорт, але і нашага горада.

Крыніца: www.pvestnik.by