Полацкія спартсмены заваявалі першыя медалі на II гульнях краін СНД

07.08.2023

Выхаванкі Полацкай СДЮШАР №2 @polotskaya_sdyushor2  паказалі высокі вынік, паспяхова выступіўшы ў адной з самых складаных дысцыплін лёгкай атлетыкі - кіданні молата

Сафія Каралёнак заняла I месца з вынікам 64м 15 см, вага снарада (2 кг).

Вераніка Шчарбянок - ІІ месца, з вынікам 61м 19 см, вага снарада (2 кг).

Віншуем полацкіх спартсменак і іх трэнера Ніну Васільеўну з яркімі перамогамі. Жадаем далейшых поспехаў.

Фота Полацкай СДЮШАР №2

Крыніца: www.pvestnik.by