У Полацкім раёне абмеркавалі пытанні стварэння бяспечнага і здаровага вытворчага асяроддзя

07.08.2023

У Полацкім раёне на базе СТАА «НЗТМ» адбыўся абласны семінар па пытаннях аховы працы «Бяспечнае і здаровае вытворчае асяроддзе»

Удзел у ім бралi начальнік упраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Дзяніс Томашаў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Уладзімір Сінкевіч.

Разгледжаны пытанні стварэння бяспечнага і здаровага вытворчага асяроддзя і пазітыўнай культуры аховы працы на працоўных месцах, пытанні кантролю за выкананнем наймальнікамі ўмоў калектыўных дагавораў і пагадненняў.

Крыніца: www.pvestnik.by