12 жніўня Полацк збярэ на начны паўмарафон «Ласіная сцежка. Старажытны горад»

07.08.2023

Заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах падалі больш за 200 чалавек, сярод якіх не толькі жыхары Полацкага раёна, але і госці з Мінска, Брэста, Гомеля і іншых гарадоў Беларусі.

Марафон стане часткай ЗЛЖ-фестывалю «Час быць моцным», які пройдзе 12 жніўня ў парку ля падножжа Кургана неўміручасці.

На спаборніцтвы запрашаюцца аматары бегу розных узростаў.

Першымі ў 20.30 стартуюць дзеці да 6 гадоў. Яны могуць бегчы самастойна або з бацькамі па малым крузе на 400 метраў.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак 7 -14 гадоў усталёўваецца дыстанцыя 1,5 км, ад 15 да 17 гадоў – 3 км. Дарослыя розных узроставых катэгорый ад 18 да 60+ могуць выбраць дыстанцыю 10 або 21 км.

Крыніца: www.pvestnik.by