Уборачныя работы - на асаблівым кантролі праваахоўнікаў

07.08.2023

У Рэспубліцы Беларусь поўным ходам ідзе ўборачная кампанія, у сувязі з чым зноў востра становіцца праблема прафілактыкі крадзяжоў і безгаспадарчасці на аб'ектах аграпрамысловага комплексу. З 4 ліпеня 2023 года на тэрыторыі Полацкага раёна стартаваў комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў на аб'ектах аграпрамысловага комплексу.

Штогадовыя страты з-за крадзяжу на прадпрыемствах, злоўжыванняў ці іншых ашуканскіх схем персаналу негатыўна ўплываюць на выніковы памер выручкі (прыбытку) прадпрыемства. Унутраныя крадзяжы і махлярства работнікаў здольна не толькі знізіць рэнтабельнасць прадпрыемства, але і прывесці яго да краху - банкруцтва.

Галоўная задача прадпрыемстваў дамагчыся ўсведамленні персаналам таго, што красці сорамна, што абкрадаючы прадпрыемства, супрацоўнік абкрадае сябе і сваіх калег.

Штодня супрацоўнікі Полацкага РАУС ажыццяўляюць праверку сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Полацкага рэгіёна. Групы ў складзе ўчастковага інспектара міліцыі, інспектара ДАІ і оперупаўнаважанага АБЭЗ кантралююць падтрыманне парадку і захаванасці на аб'ектах аграрна-прамысловага комплексу.

Інспектары ДАІ ў гэты перыяд асаблівую ўвагу надаюць праверцы тэхнічнага стану аўтамабіляў і сельгастэхнікі, працаздольнасці знешніх светлавых прыбораў, допуску да ўдзелу ў дарожным руху, ажыццяўляюць праверку фізічнага стану вадзіцеляў, а таксама наяўнасць у іх вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі. На дарогах агульнага карыстання Дзяржаўтаінспекцыя суправаджае буйнагабарытны і ціхаходны транспарт.

Супрацоўнікі АБЭЗ правяраюць спісы тэхнікі, занятай ва ўборцы, правільнасць уліку і спісання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, захаванасць ГЗМ, а аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі сочыць за выкананнем правілаў тэхнічнай укручанасці прадпрыемстваў і складоў, каб выключыць магчымасць бесперашкоднага пранікнення на іх.

Акрамя штодзённых рэйдавых мерапрыемстваў, 3 жніўня арганізавана і праведзена спецыяльнае мерапрыемства, напраўленае на выяўленне злачынстваў і правапарушэнняў у сферы АПК, у якім прынялі ўдзел усе кіраўнікі службаў Полацкага РАУС, АДАІ Наваполацкага ГАУС, ТДА г.Наваполацка.

Падчас правядзення спецыяльнага мерапрыемства выяўлены шэраг грубых парушэнняў заканадаўства ў сферы аграпрамысловага комплексу: 1 працоўны знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення на працоўным месцы, 1 вадзіцель кіраваў трактарам у стане алкагольнага ап'янення, 2 грамадзяніны захоўвалі і выкарыстання афарбаванае дызельнае паліва.   

Добрая прафілактыка крадзяжу - гэта стварэнне ў кампаніі такой мадэлі паводзін супрацоўнікаў, якая накіравана на папярэджанне супрацьпраўных дзеянняў уласнымі сіламі работнікаў.

Рэкамендацыі па скарачэнні фактаў крадзяжоў працаўнікамі:

  • Папярэдні кадравы адсеў асоб, абвінавачаных у крадзяжах на мінулых месцах працы.
  • Праца з калектывам - прапаганда, заахвочванне сумленнай працы, стварэнне ў калектыве атмасферы сумленнасці і непрымання крадзяжоў.
  • Сістэматычныя праверкі захаванасці ТМЦ і грашовых сродкаў. Стварэнне ўмоў аператыўнага выяўлення крадзяжу - улік, інвентарызацыя.
  • Персанальная адказнасць работнікаў за давераную маёмасць, ТМК.
  • Прынцып галоснасці выяўленых фактаў крадзяжу. Асуджэнне калектывам. Дошка ганьбы.
  • Асаблівы кантроль за групай рызыкі калектыву, новымі супрацоўнікамі.
  • Ужыванне строгага пакарання за крадзяжы: звальненне па артыкуле, перадача матэрыялу ў міліцыю.
  • Укараненне розных відаў спецыяльнага кантролю, накіраваных на зніжэнне рызык крадзяжоў.
  • Аснашчэнне аб'ектаў інжынерна-тэхнічнымі сродкамі аховы і сродкамі спецыяльнага інструментальнага кантролю.

Уборачная кампанія будзе знаходзіцца на пастаянным кантролі з боку міліцыі. За дапушчаныя парушэнні вінаватыя будуць прыцягнуты да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці.